«Я — Валнаваха» — украінцы заклікаюць свет да салідарнасці
12 мірных жыхароў загінулі і 16 параненыя ў выніку трапляння ракеты ў аўтобус на ўсходзе Украіны ў аўторак, 13 студзеня.
Гэта адбылося паблізу ўкраінскага КПП каля горада Валнаваха, што ў 35 кіламетрах на паўднёвы захад ад Данецка. Трагедыя ўскалыхнула сацыяльныя сеткі — украінцы выказваюць спачуванні сваякам загінуўшых і дзівяцца, на іх думку, павольнай рэакцыяй першых асоб.
Паводле паведамленняў, аўтобус перавозіў цывільных пасажыраў з горада Марыупаля, што знаходзіцца на ўзбярэжжы Азоўскага мора.
Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на тое, што колькасць пасажыраў у расстраляным аўтобусе была такой жа, як і колькасць загінулых супрацоўнікаў рэдакцыі сатырычнага часопіса «Шарль Эбдо» ў Францыі ад куль тэрарыстаў.
Нагадаем, свет выказваў спачуванне французам, дадаючы да сваіх паведамленняў у сацыяльных сетках хэштэг #CharlieHebdo і #JeSuisCharlie.
Інфармацыя аб трагедыі ускалыхнула сацыяльныя сеткі і справакавала спантанны твітэр-шторм з тэгам #JeSuisVolnovakha. Далучыліся да акцыі салідарнасці і карыстальнікі сеткі Facebook.
«10 чалавек былі забітыя падчас рускай тэрарыстычнай атакі. Я не бачу хэштэг #JeSuisVolnovakha па ўсім інтэрнэце», — піша адна з карыстальніц сацыяльнай сеткі Twitter.
На месца ад ракеты «Град» загінулі 10 пасажыраў аўтобуса. У шпіталі ад раненняў, панесеных з прычыны абстрэлу сепаратыстамі пасажырскага аўтобуса пад Валнавахай Данецкай вобласці, памерлі ўжо два чалавекі, мужчына і жанчына, паведаміў у аўторак вечарам начальнік галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.
Пракуратура Данецкай вобласьці па факце абстрэлу адкрыла крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэрарыстычны акт».