Януковіч запрасіў апазіцыю і прадстаўнікоў грамадскасці за круглы стол
Пра гэта паведамляецца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце прэс-службы Януковіча.
«Паважаныя суайчыннікі!
Я неаднаразова падкрэсліваў, што адзіна магчымы шлях - гэта шлях прымірэння і згоды. Дзеянні ўсіх бакоў павінны адбывацца выключна ў рамках законаў і Канстытуцыі Украіны.
Запрашаю прадстаўнікоў усіх палітычных сілаў, святых айцоў, прадстаўнікоў грамадскасці да агульнанацыянальнага дыялогу. Я асабіста гатовы да ўдзелу ў такім круглым стале.
Дзеля дасягнення кампрамісу заклікаю апазіцыю не адмаўляцца, не ісці дарогай супрацьстаяння і ультыматумаў.
Запэўніваю, што ўлада будзе дзейнічаць выключна ў рамках закона і ніколі не прыме сілы супраць мірных сходаў.
Як прэзідэнт Украіны, гарант Канстытуцыі зраблю ўсё неабходнае для нармальнага функцыянавання краіны, абароны правоў і інтарэсаў кожнага грамадзяніна, забеспячэння міру і спакою ў нашай
дзяржаве».
president.gov.ua