Заўтра Еўрапарламенту прапануюць адмяніць візы ўкраінцам і ўвесці санкцыі супраць украінскіх уладаў
У чацвер 12 снежня, Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па сітуацыі ў Украіне, а таксама запатрабуе адмяніць візавы рэжым з Украінай і ўвесці санкцыі супраць украінскай улады. Пра гэта ў сераду 11 снежня заявіў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Рычард Фярнецкі.
Падчас свайго выступу спадар Фярнецкі заявіў, што заўтра Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па сітуацыі ў Украіне.
Акрамя таго, еўрапейскія парламентарыі будуць дамагацца для Украіны бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам.
Адначасова еўрапейскія дэпутаты будуць патрабаваць ўвядзення санкцый супраць людзей, якія ўжывалі сілу супраць удзельнікаў пратэстаў на Еўрамайдане.
«Мы будзем патрабаваць санкцый супраць тых, хто выкарыстаў сілу супраць Майдана», — сказаў Фярнецкі.
nbnews.com.ua