Яцанюк: Януковіч «плюнуў у твар» украінцам, ЕС і ЗША

Тое, што адбылося на Майдане Незалежнасці у ноч на сераду з'яўляецца «пляўком у твар» краінам Еўрасаюза, ЗША і мільёнам украінцаў з боку прэзідэнта Віктара Януковіча.



yaceniuk_maidan.jpg

Пра гэта заявіў лідэр парламенцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк, выступаючы на сцэне Еўрамайдану.

«Ён (Януковіч) плюнуў у твар Амерыцы, краінам ЕС і 46 мільёнам украінцаў, а мы гэтага не даруем, гэта дарма яму не пройдзе», — заявіў Яцанюк.


«Сёння тут тысячы, учора былі сотні, а заўтра будуць мільёны і рэжым Януковіча ўпадзе», — выказаў перакананне лідэр «Бацькаўшчыны».
Яцанюк адзначыў, што рашэнне аб зачыстцы Майдана было прынята ў той дзень, калі ва Украіну прыехала вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан.
pravda.com.ua