Японскі заапарк папрасіў прабачэння за макаку Шарлоту

Заапарк у Японіі прынёс публічныя прабачэнні за тое, што макаку, якая нарадзілася там, назвалі Шарлотай — у гонар нованароджанай брытанскай прынцэсы.



150506162717_japan_monkey_promo_624x351_afp.jpg

У заапарку Такасакіяма жыве больш за 1300 малпаў, якія карыстаюцца адноснай свабодай.

На заапарк Такасакіяма абрынуўся шквал скаргаў пасля таго, як у сераду было абвешчана аб нараджэнні макакі Шарлоты. У сваю абарону заапарк заявіў, што імя было абрана па выніках галасавання сярод наведвальнікаў, што з'яўляецца традыцыяй у падобных выпадках.

Імя Шарлота аказалася больш папулярным, чым іншыя: яго абралі 59 з 853 прагаласаваўшых.

Аднак пасля абвяшчэння пра гэта па мясцоваму тэлеканалу на адміністрацыю заапарка было пададзена мноства скаргаў ад тых, хто палічыў гэта непавагай да брытанскай каралеўскае сям'і. Аўтары скаргаў патрабавалі змяніць імя макакі, і адзначалі пры гэтым, што японцы былі б не задаволеныя, калі б макаку, што нарадзілася ў Англіі, назвалі па імені аднаго з членаў японскай імператарскай сям'і.

У выніку адміністрацыя заапарка выступіла з публічнымі прабачэннямі. У апублікаванай на сайце заапарка заяве гаворыцца, што адміністрацыя ўсур'ёз ставіцца да настрояў наведвальнікаў і што зараз разглядаюцца іншыя варыянты імя для нованароджанай макакі.

Дачка герцага і герцагіні Кембрыджскіх, якая стала чацвёртай у чарзе на брытанскі трон, з'явілася на свет у суботу раніцай. У панядзелак Кенсінгтонскі палац абвясціў, што прынцэсу назвалі Шарлота Элізабэт Дыяна.

www.bbc.co.uk