Калі Meta ў Расіі прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй, ці варта знішчаць свае старонкі?

Калі суд прызнае Meta экстрэмісцкай арганізацыяй, расіянам лепш выдаліць акаўнты ў Facebook і Instagram

a12583228a43788a6222486bb7611658.jpg

Пра гэта заявіў РІА «Новости» адвакат Аграноўскі.

«Гэта (актыўнасць у Facebook і Instagram у выпадку прызнання Meta экстрэмісцкай) можа прывесці да сур'ёзных прававых наступстваў — аж да крымінальнай адказнасці... Практыка будзе складвацца па ходзе справы», — параіў адвакат.

Між тым, афіцыйныя ўлады супакойваюць расіян наконт выкарыстання WhatsAp, Instagram і Facebook. Так, дырэктарка Лігі бяспечнага інтэрнэту, чалец Грамадскай палаты РФ Кацярына Мізуліна абяцае, што выкарыстанне расіянамі WhatsApp не будзе лічыцца праявай экстрэмізму ў выпадку прызнання кампаніі Meta экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі РФ, заявіла дырэктарка Лігі бяспечнага Інтэрнэту, чалец Грамадскай палаты РФ Кацярына Мізуліна.

"Ці будзе лічыцца экстрэмізмам выкарыстанне WhatsApp расіянамі? Не, вядома. Роўна як не закране гэта і карыстальнікаў Instagram і Facebook. Падобныя запалохванні распаўсюджваюць правакатары", — напісала яна ў сваім Telegram-канале.