Эйсмант назваў Цукерберга Гітлерам XXI стагоддзя і заклікаў заблакаваць «Facebook»

Рэдактар беларускіх дзяржаўных СМІ і дэпутат Палаты прадстаўнікоў у чарговым выпуску «Клуба рэдактараў» абмеркавалі ўчарашнюю навіну пра змены ў палітыцы ў дачыненні да мовы нянавісці кампаніі «МЕТА». Яны заклікалі заблакаваць «Facebook» у Беларусі. Кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант нават параўнаў Марка Цукерберга з Адольфам Гітлерам.

klub.jpg


«Цукерберг — гэта Гітлер XXI стагоддзя. 2021 года. Павінна гэтая сетка быць закрыта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да іх павінна быць распачата крымінальная справа», — сказаў Іван Эйсмант.
Іншыя ўдзельнікі падтрымалі мужа прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі.
Учора ў Расіі Генпракуратура ўжо падала ў суд заяву аб прызнанні «META» экстрэмісцкай арганізацыяй. Следчы камітэт РФ узбудзіў у дачыненні да службовых асоб кампаніі крымінальную справу. Таксама прынята рашэнне заблакаваць сацыяльную сетку «Instagram». «Facebook» ужо заблакаваны ў Расіі.
У Беларусі пакуль абедзве сацыяльныя сеткі застаюцца даступнымі.