YouTube вырашыў заблакаваць расійскія дзяржаўныя СМІ па ўсім свеце
Блакіроўка праводзіцца «неадкладна». Гэта моцны ўдар па расійскіх прапагандыстах.
YouTube вырашыў заблакаваць расійскія дзяржаўныя СМІ па ўсім свеце.
Таксама выдаляецца кантэнт пра вайну ва Украіне, які «парушае яго [YouTube] палітыку». Яна забараняе кантэнт, у якім шырока задакументаваныя факты гвалту адмаўляюцца або падаюцца як звычайныя.
Прыпыняюцца ўсе спосабы манетызацыі на платформе YouTube у Расіі.
Чакаецца, што Расія ў адказ заблакуе YouTube.
Паводле «Еўрарадыё».