ЗША забараняюць пастаўкі доларавых банкнот у Расію
ЗША ўвялі дадатковыя абмежаванні ў дачыненні да Расіі.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Вашынгтон забараняе экспарт, продаж і пастаўкі доларавых банкнот расійскаму ўраду або любой асобе ў Расіі, гаворыцца ва ўказе Джо Байдэна, апублікаваным сёння Белым домам.
ЗША таксама забараняюць імпарт з Расіі рыбы, морапрадуктаў, алкагольных напояў, непрамысловых брыльянтаў, а таксама экспарт з ЗША ў Расію прадметаў раскошы. Акрамя гэтага, забараняюцца новыя інвестыцыі ва ўсе сектары расійскай эканомікі.
Раней ЕС забараніў пастаўкі банкнот еўра ў Расію.
Паводле reform.by.