Каляднае падарожжа Санта-Клаўса анлайн
Амерыканская карпарацыя Google сумесна з ваеннымі камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (NORAD) запусцілі штогадовы праект, у якім паказваюць каляднае падарожжа Санта-Клаўса.
Перамяшчэнне Санты можна адсочваць на спецыяльна створаным арганізацыяй партале noradsanta.org.
Прынамсі, пакуль мы гэта публікавалі, Санта ў аленевай запрэжцы па паветры рухаецца з Вануату ў Меланезіі ў бок Саламоновых астравоў. Карыстальнікі таксама могуць даведацца, колькі падарункаў ужо падарыў Санта і, дзякуючы сінхранізацыі рэсурса з Вікіпедыяцй, азнаёміцца з даведкавай інфармацыяй аб гарадах і месцах, якія ён наведаў.
Інтэрактыўная праграма NORAD Tracks Santa зарадзілася ў снежні 1955 годзе, калі амерыканская гандлёвая сетка Sears размясціла ў газеце штата Каларада аб'яву з нумарам тэлефона Санта-Клаўса, па якім прапаноўвала тэлефанаваць дзецям. На самай справе, пазначаны нумар належаў цэнтру Кантынентальнага камандавання паветрана-касмічнай абароны (CONAD, пазней ператвораны ў NORAD). Супрацоўнікі цэнтра прынялі рашэнне распавядаць усім дзецям, якія патэлефанавалі, пра месцазнаходжанне Санта-Клаўса.