Канада абвясціла санкцыі супраць Расіі

Канада абвясціла ў пятніцу пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, якія будуць уключаць дадатковыя абмежаванні на экспарт тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў нафтавай і газавай прамысловасці, перадае Reuters.



267e78dd_7700_4bee_b908_f83a5ce30a49_w640_r1_s.jpg

Агенцтва спасылаецца на заяву міністра замежных справаў Канады Джона Бэрда. Ён таксама сказаў, што санкцыі закрануць шэраг асоб у Расіі і ва Украіне — сыходзячы з дзеянняў Масквы ў адносінах да суседняй дзяржавы.

Раней на гэтым тыдні стала вядома, што Еўрапейскі саюз ухваліў новыя абмежаванні на інвестыцыі ў Крыме. Захады закранаюць выведку шэльфавых радовішчаў нафты і газу ў басейне Чорнага мора, а таксама сферу турызму.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў у чацвер законапраект аб захадах дапамогі Ўкраіне, які дазваляе зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненьні да Расеі за яе дзеянні, якія спрыяюць эскалацыі напружанасці на Данбасе.

Пасля далучэння Расіяй Крыму і ў сувязі з канфліктам на ўсходзе Украіны было ўжо некалькі этапаў санкцый, якія Злучаныя Штаты, а таксама Еўрасаюз і яшчэ шэраг краін, уключаючы Канаду, увялі супраць расейскіх чыноўнікаў, кампаній і бізнесменаў.

Масква абвяргае абвінавачванні ў падтрымцы сепаратыстаў і прысутнасці на ўсходзе Украіны расійскіх войскаў.

www.svaboda.org