Канцэрт Цімаці ў Адэсе адмянілі
У адэскім клуб "Ібіца" адмяніў канцэрт расійскага выканаўцы Цімаці, які падтрымаў агрэсію Расіі супраць Украіны.
Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Адэскай аблдзяржадміністрацыі, канцэрт адменены афіцыйна.
З афіцыйнага сайта клуба знік анонс пра выступ, запланаваны на 21 жніўня.
Старшыня Адэскай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі напісаў у Facebook, што лічыць недапушчальным выступ ва Украіне сябра кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава Цімаці (Цімура Юнусава), як і ўсіх іншых, хто падтрымаў расійскую агрэсію.
Ён адзначыў, што настойліва будзе рэкамендаваць Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не пускаць прыхільнікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ва Украіну.
Цімаці ў кастрычніку 2014 года заявіў, што лічыць развал СССР вялікай памылкай, а тое, што адбываецца ва Украіне, успрымае, як трагедыю "сям'і, дзе малодшы брат цяжка запіў або сеў на наркотыкі".
Паводле УНІАН