Гімнасцёрка-купальнік расійскага спартсмена выклікае істэрыку ў сацыяльных сетках
Сеціва цешыцца відэазапісам выступу дуэта расійскіх сінхраністаў Аляксандра Мальцава і Дарыны Валітавай.

У Казані на спаборніцтвах па парным сінхронным плаванні Мальцаў выступіў у купальным касцюме, які імітуе форму чырвонаармейца. Партнёрка ў светла-бэзавым купальніку.
Рэсурс rufabula разьмясціў запіс відэа пад загалоўкам: «Плавай як дзяды!»
На відэазапіс звярнуў увагу папулярны расійскі блогер Рустэм Адагамаў.
