ЗША ўвосені пачнуць падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў

Амерыканскія вайсковыя інструктары восенню 2015 маюць намер прыступіць да рэалізацыі праграмы па падрыхтоўцы ваеннаслужачых украінскага войска.



ukr_vojska.jpg

Пра гэта ў ходзе брыфінгу паведаміў прадстаўнік дзярждэпа ЗША Марка Тонар.
"ЗША восенню на захадзе Украіны маюць намер працягнуць падрыхтоўку ўкраінскіх сіл бяспекі, і гаворка будзе ісці аб падрыхтоўцы невялікіх падраздзяленняў", — заявіў ён.
Тонар растлумачыў, што навучанне пройдуць менавіта байцы ўкраінскага войска.
"Гэта (курс падрыхтоўкі), шчыра кажучы, будзе падобны на той, які праводзіцца з байцамі ўкраінскай Нацыянальнай гвардыі, і аб якім мы аб'яўлялі, здаецца, у сакавіку", — дадаў ён.
Паводле яго слоў, навучанне будзе праходзіць недалёка ад мяжы з Польшчай.
Нагадаем, 20 ліпеня, у Яварыўскі раёне Львоўскай вобласці стартавалі маштабныя міжнародныя вайсковыя вучэнні Saber Guardian або Rapid Trident-2015 з прыцягненнем каля 2 тысяч вайскоўцаў з 18 краін.
Паводле "Украінскай праўды"