Карціну Малевіча прадалі за рэкордныя $ 85 мільёнаў
У цэлым выручка на таргах Christie's склала амаль $ 416 мільёнаў. У аўкцыёне ўзялі ўдзел кліенты з 35 краін свету.

Таргі Christie's у Нью-Ёрку
На таргах аўкцыённага дома Christie's у Нью-Ёрку за $ 85,8 мільёна была прададзеная карціна мастака-авангардыста Казіміра Малевіча пад назвай “Супрэматычная кампазіцыя”. Гэта рэкордная цана для работ мастака, паведамляецца на сайце аўкцыённага дома ў сераду, 16 мая.
Папярэдне “Супрэматычная кампазіцыя” ацэньвалася экспертамі ў $ 70 мільёнаў. Карціна была напісаная Малевічам у студзені 1916 года, неўзабаве пасля першай выставы работ пад агульнай назвай “Супрэматызм”.

Карціна Казіміра Малевіча "Супрэматычная кампазіцыя". Фота: Christie's
Імя новага ўладальніка карціны не называецца.
У цэлым выручка на таргах Christie's склала амаль $ 416 мільёнаў. У аўкцыёне ўзялі ўдзел кліенты з 35 краін свету.
Днямі ў ЗША калекцыю Ракфелера прадалі за $ 830 мільёнаў, што стала найбуйнейшай ў гісторыі выручкай ад продажу з аўкцыёну калекцыі твораў мастацтва. Усе грошы ад калекцыі пойдуць на дабрачынныя мэты.
Паводле korrespondent.net