Казахстан. Як стварыць апазіцыю?

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Казахстане працягваюцца спробы стварыць віртуальную апазіцыю кіруючаму рэжыму.

Журналіст Жанбалат Мамай аб'вяшчае пра стварэнне новай палітычнай сілы ў Казахстане. Фота fergana.agency

Журналіст Жанбалат Мамай аб'вяшчае пра стварэнне новай палітычнай сілы ў Казахстане. Фота fergana.agency

Выглядае, што ўлады дзеля надання гэтай псеўдаапазіцыі радыкальнага іміджу гатовыя на самыя незвычайныя крокі. Днямі Міністэрства юстыцыі зарэгістравала арганізацыйны камітэт па стварэнні «Дэмакратычнай партыі Казахстана», заснавальнікі якой вядомыя як цалкам палітычна лаяльныя грамадзяне.

Фішка ў тым, што чыноўнікі далі дабро на стварэнне структуры, лідары якой гучна заяўляюць мэтамі сваёй арганізацыі «звяржэнне ўлады» і «знішчэнне кіруючай партыі краіны “Нур Атан”».

Нагадаем, гаворка ідзе пра дзяржаву, дзе можна атрымаць позву ў суд за лайк у сацыяльных сетках.

Зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што інстытут выбараў у Казахстане знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Насельніцтва настолькі расчараваліся ў выбарах, што для адраджэння інтарэсу да іх даводзіцца легалізаваць структуры з амаль тэрарыстычнымі лозунгамі. І ўсё гэта дзеля «абрання» на будучых «выбарах» новых лялечных «дэпутатаў» у лялечны «парламент».

Паводле казахскай прэсы