Керанскі — кумір у Кыргызстане

Фігура Аляксандра Керанскага наўрад ці мае пазітыўныя канатацыі ў масавай свядомасці. Тым больш тое, што ў Кыргызстане пачалі шанаваць Керанскага, не выклікала захаплення ў Расіі. 

Аляксандр Керанскі

Аляксандр Керанскі


Кіраўнік Часовага ўраду пасляцарскай Расіі лічыцца слабаком і дэмагогам, які не здолеў лакалізаваць рэвалюцыйны рух. Акрамя таго, дасюль папулярны анекдот пра тое, што Керанскі збег з Зімняга палацу, апрануўшы жаночую вопратку (на самай справе, ён спакойна з’ехаў на машыне амерыканскага пасла).
Тым больш незвычайна, што ў Аляксандра Фёдаравіча раптам з’явіліся фанаты. Імі аказаліся кыргызы, а менавіта прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў. На мінулым тыдні ён адмяніў святкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, замяніўшы яго на «Дзень гісторыі» і «Дзень памяці продкаў», якія будуць адзначацца 7 і 8 лістапада.
У іх межах будуць адзначаць гадавіну паўстання 1916-га, калі паўсталі незадаволеныя мабілізацыяй на прымусовую працу кыргызы і казахі. У адказ на бунт Расія даслала войскі, якія скончылі карную аперацыю толькі пасля лютаўскай рэвалюцыі па загадзе прэм’ера-дэмакрата Аляксандра Керанскага. Пра гэты ўчынак Керанскага і згадаў Атамбаеў.

1498637658.jpg


Тое, што ў Кыргызстане пачалі шанаваць Керанскага, не выклікала захаплення ў Расіі. Расійская патрыятычная прэса лічыць, што рашэнне Керанскага вывесці войскі з Цэнтральнай Азіі дазволіла мясцовым жыхарам знішчаць рускіх каланістаў.
Напрыклад, віцэ-спікер расійскай Дзярждумы Ігар Лебедзеў прапанаваў забараніць кыргызам у Расіі карыстацца нацыянальнымі правамі кіроўцаў у сферы перавозак. На думку Лебедзева, рашэнне Атамбаева перайменаваць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі ў Кыргызстане ў «Дзень гісторыі» і «Дзень памяці продкаў«» стала «несяброўскім крокам».
«У Кыргызстане руская мова з'яўляецца другой нацыянальнай. Але цяпер мы бачым, што кыргызы зрабілі нацыянальным святам дзень паўстання Кыргызстана супраць Расіі. Мы лічым гэта вельмі непрыязным, несяброўскім крокам у адносінах да нашай краіны», — цытуе яго словы kloop.kg.
Паводле кыргызскай прэсы