Кіеў пазбавіў царкву Маскоўскага патрыярхату фінансавых ільготаў
Ліквідацыю ільгот для Маскоўскага патрыярхату растлумачылі антыўкраінскай прапагандай яго святароў.
Кіеўскі гарадскі савет пазбавіў Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату льгот па аплаце за зямлю.
За такое рашэнне на пасяджэнні Кіеўскай рада пры прыняцці бюджэту сталіцы на 2015 год прагаласавалі 78 дэпутатаў.
Кіеўская рада выключыла УПЦ (МП) з пераліку рэлігійных канфесій, якім даюцца ільготы па аплаце гэтага падатку.
Дэпутат Аляксандр Харчанка, тлумачачы неабходнасць дадзенага рашэння, падкрэсліў, што святары УПЦ (МП) у зоне АТА вядуць антыўкраінскую прапаганду, а таксама адмаўляюцца адпяваць загінулых
воінаў ўкраінскіх Узброеных сіл.
zn.ua