Кітай. Ці стане Маа вегетарыянцам?
Падчас нядаўніх святкаванняў 70-й гадавіны Кітайскай Народнай Рэспублікі яе лідар Сі Цзіньпін заявіў, што цяперашнія пратэсты ў Ганконгу не з’яўляюцца галаўным болем для Пекіна.
І, магчыма, у чымсьці ён меў рацыю. Сапраўдны галаўны боль для Кітая ўяўляюць свінні, а дакладней — дэфіцыт свініны.
Калі верыць заходняй прэсе, унутры Кітая нарастае незадаволенасць з прычыны росту коштаў на мяса. Традыцыйна на выходныя або святы кітайцы гатуюць стравы са свініны. Рэгулярнае ўжыванне свініны лічыцца сімвалам прыналежнасці да больш-менш заможнага класу. У лепшыя часы кітайцы штогод з’ядалі 55 мільёнаў тон свініны. Аднак у гэтым годзе спажыванне скароціцца прыкладна на 10 мільёнаў тон.
Галоўны чыннік росту коштаў на свініну — эпідэмія свінога грыпу, што знішчыла траціну кітайскіх парасят. Недахоп намагаюцца кампенсаваць за кошт імпарту, аднак пакуль знізіць кошты не атрымліваецца.
У прэсе нават пішуць, што кітайскія чыноўнікі задумаліся, як інтэграваць ідэі вегетарыянства з вучэннем марксізму-ленінізму — афіцыйнай ідэалогіяй камуністычнага Кітаю.
Паводле брытанскай прэсы