Колькасць ахвяр урагану «Мэцью» набліжаецца да 500

На Гаіці стыхія разбурыла тысячы дамоў. 20 тысяч чалавек засталіся без прытулку.

Фота EPA

Фота EPA


На Гаіці ў выніку ўдару ўрагану Мэцью загінулі ўжо да 478 чалавек. Стыхія, якая навалілася на дзяржавы Карыбскага басейна, разбурыла больш за тры тысячы дамоў, 20 тысяч чалавек засталіся без прытулку.


Міжнародны чырвоны крыж плануе накіраваць пацярпелым медыкаменты і пітную ваду, паведамляе Корреспондент.net.
Цяпер ураган перамяшчаецца ў бок ўзбярэжжа штата Фларыда (ЗША). Мільёны людзей пакідаюць атлантычнае ўзбярэжжа амерыканскага штата Фларыда з-за набліжэння ўрагану, адзначае ВВС.

Нацыянальны цэнтр прагназавання ураганаў папярэдзіў, што ў выніку шторму могуць падняцца хвалі да пяці метраў вышынёй. Гэта пагражае дадатковымі разбурэннямі.

Узровень небяспекі ўрагану "Мэцью" ўжо павысілі да чацвёртай катэгорыі з пяці магчымых. Такі моцны ўраган не набліжаўся да берагоў Фларыды з 2004 года.

"Мэцью" ў поўную сілу абрынецца на цэнтральныя і паўночныя раёны ўзбярэжжа Фларыды, а затым рушыць у бок штатаў Джорджыя і Паўднёвая Караліна. “Мэцью” ўжо стаў адным з самых моцных ураганаў, зафіксаваных за апошняе дзесяцігоддзе ў гэтым рэгіёне.