Куба. Фідэль сыходзіць у спартовыя каментатары
Усе эксперты па Кубе дружна адзначаюць, што Фідэль Кастра, які з-за хваробы перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта брату Раулю, апошнім часам не на жарт захапіўся прафесіяй спартовага каментатара. Апошнія два разы ягоная калонка ў органе кампартыі “Granma выглядала як звычайны спартовы каментар на сусветны чэмпіянат бейсболу. Натуральна, пры гэтым ён актыўна выкарыстоўвае марксісцкую рыторыку, ганьбіць прафесійны спорт, называе амерыканцаў эксплуататарамі і г. д. Аднак па сутнасці гэта ўжо спартовая аналітыка. Фідэль разважае пра слабыя і моцныя бакі гульцоў, тактыку каманды і г. д.
Усе эксперты па Кубе дружна адзначаюць, што Фідэль Кастра, які з-за хваробы перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта брату Раулю, апошнім часам не на жарт захапіўся прафесіяй спартовага каментатара. Апошнія два разы ягоная калонка ў органе кампартыі “Granma выглядала як звычайны спартовы каментар на сусветны чэмпіянат бейсболу. Натуральна, пры гэтым ён актыўна выкарыстоўвае марксісцкую рыторыку, ганьбіць прафесійны спорт, называе амерыканцаў эксплуататарамі і г. д. Аднак па сутнасці гэта ўжо спартовая аналітыка. Фідэль разважае пра слабыя і моцныя бакі гульцоў, тактыку каманды і г. д. Пакуль што палітолагі трактуюць спартовыя забабоны Фідэля як кур’ёз. З іншага боку, чаму б Кастра — палітыку, вайскоўцу і дыпламату — не дадаць да сваіх іпастасяў яшчэ і аўтарытэтнага спартовага эксперта?
Па матэрыялах “Courrier Internacional (Францыя)