Латвія. Канец інстытута «неграмадзян»
Сейм Латвіі ў першым чытанні падтрымаў аўтаматычнае прадстаўленне грамадзянства дзецям неграмадзян.
Згодна з законапраектам, дзеці, якія нарадзіліся ў Латвіі пасля 1 чэрвеня 2018 года, больш не будуць атрымліваць статус неграмадзян.
Неграмадзяне не могуць займаць шэраг пасад, а таксама ўдзельнічаць у выбарах і рэферэндумах. Каб атрымаць грамадзянства Латвіі, ім трэба прайсці працэдуру натуралізацыі — здаць экзамен па латышскай мове і гісторыі краіны.
Інстытут «неграмадзян» даўно выклікаў крытыку ў Еўропе. Аднак некаторыя партыі прынцыпова блакавалі зрухі ў гэтай сферы ды спасылаліся на асаблівасці краіны.
Застаецца дадаць, што ініцыятыву ў Сейм унёс прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс. Прыкладна 72 працэнты жыхароў падтрымліваюць рэформу.
Наступным крокам, магчыма, будзе допуск неграмадзян да ўдзелу ў самакіраванні. Лічыцца, што гэта дапаможа зацікавіць іх латышскай палітыкай замест таго, каб глядзець расійскія тэлеканалы.
Паводле латышскай прэсы