Лідар ІДІЛ выпусціў новую заяву
Мінабароны ЗША і ААН ацэніваюць сённяшнюю колькасць байцоў ІДІЛ у 30 000 тысяч.
На вяршыні сваёй магутнасці квазідзяржава кантралявала тэрыторыю плошчай з Вялікабрытанію, уключаючы Масул — другі па велічыні горад Ірака і фактычную сталіцу Сірыі Раку. На сёння халіфат згубіў амаль 90% сваёй тэрыторыі — пад ягонай уладай толькі жмуткі тэрыторыі ў дзвюх краінах.
У сваім апошнім аўдыёзвароце лідар ІДІЛ Багдадзі, які апошні раз выступаў публічна ў 2014 годзе, прыніжаў значнасць стратаў тэрыторыі і звыкла заклікаў да скідання варожых арабскіх рэжымаў. Таксама ён заклікаў працягнуць барацьбу ячэйкам ІДІЛ у Афрыцы, Афганістане, Філіпінах і паўсюль, а таксама да так званых "адзінокіх ваўкоў", якія не звязаныя з ісламісцкімі групамі і ажыццяўляюць тэракты у адзіночку.
Выступ Багдадзі супаў з Ід Аль-Адхай — святам, якое следуе за хаджам, штогадовай пілігрымкай у святыя гарады Мекка і Мядзіна.
Рэагуючы на пасланне Багдадзі, капітан Вільям Урган з цэнтральнага камандавання сказаў CNN: "Мы не ведаем, дзе Абу Бакр аль-Багдадзі ў дадзены момант, але ён працягвае заставацца тым, каго мы зацікаўленыя вывесці з шэрагаў баевікоў".
Паводле CNN