Лідары КНДР і Паўднёвай Карэі ў другі раз сустрэліся на мяжы

Лідары КНДР і Паўднёвай Карэі правялі сустрэчу, пра якую не паведамлялася загадзя. Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ян сустрэліся ў дэмілітарызаванай зоне Карэйскага паўвострава на мяжы дзвюх краін.

Сустрэча лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэі (twitter.com/TheBlueHouseKR

Сустрэча лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэі (twitter.com/TheBlueHouseKR


Гэтая другая сустрэча лідара КНДР Кім Чэн Ына з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам, паведамляе bbc.com/. Першая сустрэча адбылася ў канцы красавіка.
Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідарам, які перайшоў праз ваенна-дэмаркацыйную лінію і перайшоў на тэрыторыю Паўднёвай Карэі ў памежным пунтах Пханмунджом. Першая сустрэча Кім Чэн Ына і Мун Чжэ Іна стала кульмінацыяй працэсу паступовага пацяплення адносін паміж Сеўлам і Пхеньянам, які пачаўся некалькі месяцаў таму. Як меркавалі эксперты, яна павінна была падрыхтаваць глебу для маючых адбыцца перамоваў паміж ЗША і КНДР.


Другая сустрэча таксама прайшла ў пункце Пханмунджом, але ўжо на тэрыторыі КНДР. Пра вынікі перамоваў будзе абвешчана ў нядзелю раніцай, 27 траўня, паведамілі ў Сеуле.
Пра паляпшэнне стасункаў Паўночнай Карэі і Захаду пачалі размаўляць, калі Кім Чэн Ын выразіў гатоўнасць адмовіцца ад ядзернай праграмы і сустрэцца з Дональдам Трампам. Да гэтага цягам некалькіх год з самай закрытай краіны свету прыходзілі навіны аб павольнай лібералізацыі грамадскага жыцця: грамадзянам дазволілі спяваць караоке, насіць туфлі на шпільках, у 2015-м у Карэі ўпершыню выступіла заходняя рок-група, а ў гэтым годзе — упершыню за 10 год выступілі паўднёвакарэйскія поп-музыкі. Больш за тое, Паўночную Карэю, у адрозненні ад Расіі, нават пусцілі на алімпіяду ў Пхенчане.  
Але 24 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з лідарам Паўночнай Карэ. У лісце ўказваецца, што адмяніць сустрэчу прэзідэнт ЗША быў вымушаны "з-за адкрыта варожых выказванняў" з боку лідара КНДР.