Трамп і Кім Чэн Ын разлічваюць на сустрэчу 12 чэрвеня ў Сінгапуры
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідэр КНДР Кім Чэн Ын усё ж разлічваюць правесці раней запланаваную сустрэчу 12 чэрвеня ў Сінгапуры, паведамляюць інфармагенцтвы.
![kim_2.jpg kim_2.jpg](/img/v1/images/kim_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней амерыканскі лідэр казаў пра тое, што прыняў рашэнне адмовіцца ад сустрэчы з-за адкрыта варожых выказванняў Кім Чэн Ына. Аднак пазней ён не выключыў, што сустрэча можа прайсці.
У час размове з журналістамі 27 траўня Дональд Трамп заявіў, што прагрэс па арганізацыі саміту ёсць. «Работа прасоўваецца вельмі добра. Мы арыентуемся на сустрэчу 12 чэрвеня ў Сінгапуры, гэта не змянілася», — сказаў ён.
Лідэр КНДР на сустрэчы з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам таксама пацвердзіў жаданне правесці сустрэчу ў Сінгапуры.
Паводле БелТА