Літва аднаўляе кантроль на ўнутраных межах

Сёння, 14 сакавіка, а 18:00 Літва аднаўляе кантроль на ўнутраных межах Еўрасаюза з Польшчай і Латвіяй.

914_borders.jpg

Але гаворка не ідзе пра поўнае закрыццё межаў, як паведамлялася раней. Пра гэта паведаміла міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене, піша выданне Delfi.lt.
У аэрапортах Літвы з суботы ўводзіцца праверка ўсіх прыбываючых пасажыраў; тыя, хто жадае выехаць у аб'яўленыя небяспечнымі дзяржавы, не змогуць гэта зрабіць, паведаміла кампанія Lietuvos oro uostai, што аб'ядноўвае аэрапорты краіны.
З-за пагрозы каронавіруса ў Літве аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя, на два тыдні спыненыя навучальны працэс, дзейнасць устаноў культуры, спорту, вольнага часу, забароненыя масавыя мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях, жыхарам рэкамендавана працаваць з хаты.
the-village.me