Беларуская партыя «Зялёныя» прыняла заяву «Аб неадкладных мерах па барацьбе з эпідэміяй каронавіруса»
Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі.
Аўтары заявы выказваюць вяліую занепакоенасць распаўсюдам каронавіруса і звяртаюць увагу на неналежную ахову здароўя. «Сітуацыя з распаўсюдам Covid 19 у Беларусі і ў свеце становіцца ўсё больш трывожнай. Пад пагрозай сёння знаходзяцца жыцця і здароўе мільёнаў людзей. Да няшчасця, сусветная супольнасць аказалася не гатовай да такога сцэнару. У той час як мільярды трацяцца на ўзбраенне, войны, прадметы раскошы, атамную энергетыку і разбурэнне навакольнага асяроддзя, грамадская медыцына і ахова здароўя займаюць неналежнае месца.
У Беларусі спецыялісты аховы здароўя і некаторыя іншыя арганізацыі прымаюць немалыя намаганні ў барацьбе з вірусам. На жаль, як паказвае дынаміка росту небяспечнага захворвання, гэтага аказалася відавочна недастаткова. З аднаго боку, у некаторых выпадках на дзяржаўным узроўні прысутнічаюць тэндэнцыі да заспакаення грамадства — «каб не дапусціць панікі». З іншага боку, пэўныя камерцыйныя структуры аддаюць перавагу здабываццю барыша, грэбуючы пры гэтым інтарэсамі грамадства і бяспекай людзей», — сказана ў заяве.
Аўтары прапануюць комплекс неадкладных мер, якія варта было б прыняць для прадухілення росту эпідэміі:
- абмежаваць спалучэнне з краінамі павышанага ўзроўню захворвання — КНР, Паўднёвай Карэяй, Іранам, Італіяй, Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Германіяй і іншымі;- усталяваць эфектыўны кантроль за прыбылымі з іншых краін;
- увесці каранцін ў школах і іншых сярэдніх навучальных установах і ВНУ;- перавесці супрацоўнікаў на дыстанцыйную форму працы і скараціць да мінімуму службовыя камандзіроўкі за мяжу;- забяспечыць насельніцтва усімі неабходнымі сродкамі абароны, прафілактыкі і лячэння;- забяспечыць поўную празрыстасць аб эпідэміялагічнай сітуацыі і мерах барацьбы з Covid 19 у Беларусі, абнаўленне ўсіх дадзеных аб гэтым на сайце Міністэрства аховы здароўя;- усталяваць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх ва ўсе медыцынскія ўстановы;- прывесці ў гатоўнасць ваенна-палявыя шпіталі;- абмежаванць масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і забаўляльнага характару;- стварыць Антыкрызісны міжведамасны штаб па барацьбе з эпідэміяй з прыцягненнем у яго як усіх профільных структур, так і прадстаўнікоў грамадскасці;- разгарнуць валанцёрскі рух і збор сродкаў для ліквідацыі наступстваў хваробы;- гарантаваць дзяржпадтрымку медыцынскім работнікам, валанцёрам і іх сем'ям, у выпадку страты здароўя або смерці, звязанай з процідзеяннем пандэміі;
- звярнуцца да міжнароднай супольнасці з прапановай стварэння адзінага сусветнага каардынацыйнага цэнтра па ліквідацыі пандэміі, з акумуляцыяй там медыцынскага, тэхнічнага, навуковага і фінансавага патэнцыялу і праграм.
«Шэраг краін, у тым ліку нашых бліжэйшых суседзяў, ужо прынялі надзвычайныя меры па супрацьдзеянні пандэміі. Сёння пра прыроду ўзнікнення Covid 19 вядзецца нямала дыскусій, як і пра тое, што нас чакае ў бліжэйшай будучыні. У ліку іншага, гучаць і вельмі катастрафічныя прагнозы. Мы вельмі хацелі б, каб песімістычны сцэнар не спраўдзіўся. І ўсе нашы прапановы былі празмерныя. Але ў незалежнасці ад таго, ці з'явіўся каронавірус ад лятучых мышэй, мутаваў або быў выведзены, ужо відавочна - ён вядзе да масавай паразы людзей. І сёння сітуацыя так імкліва пагаршаецца, што ўжо заўтра нават гэтыя экстраардынарныя меры могуць апынуцца недастатковымі. Прамаруджванне з неабходнымі і неадкладнымі дзеяннямі можа мець незваротныя наступствы. І перад гэтым найсур'ёзным выклікам ўсё беларускае грамадства павінна згуртавацца і даць свой эфектыўны і годны адказ», — перакананыя «Зялёныя».
Паводле прэс-рэліза