Літва не будзе аўтаматычна падаўжаць гуманітарныя візы беларусам
Літва ўжо выдала 213 нацыянальных віз беларусам.
Літва не будзе аўтаматычна падаўжаць гуманітарныя візы беларусам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.
«Беларусы павінны будуць паўторна падаваць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы або віду на жыхарства», - заявіла кіраўнік літоўскага Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайте.
Дарэчы, Літва ўжо выдала 213 нацыянальных віз беларусам.