Літва: варта ўзмацняць ціск на Лукашэнку

Пра гэта міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Лансбэргіс заявіў у інтэрвію Ўкраінскай службы Радыё Свабода.

download_177.jpg

На гэтым тыдні вышэйшы прадстаўнік ЕС у знешняй палітыцы і пытаннях бяспекі Жузэп Барэль абвясціў, што ЕС увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У Ландсбергіса спыталі, ці бачыць ён цяпер рэальныя інструмэнты, каб прымусіць Лукашэнку адказваць за свае ўчынкі.
«Уся гэтая сітуацыя вельмі дорага каштуе Лукашэнку, шкада, што яна так дорага каштуе беларускаму народу. Санкцыі дзейнічаюць, эканоміка ў дрэнным стане, яна фактычна разбураная. І прэзідэнт Расіі Пуцін цяпер павінен несці гэты цяжар, таму што менавіта ён дае Мінску пазыкі, калі яны яму патрэбныя. Дарэчы, Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на гэтым тыдні ў Сочы.
Праблема ўзрастае. Адно для Пуціна — фінансаванне акупаваных тэрыторый на ўсходзе Украіны. І зусім іншае — 10-мільённая краіна, якая не можа сябе падтрымаць з-за санкцый і распаду рэжыму. І Лукашэнка не прапануе ніякага вырашэньня праблемы. Ён схаваўся ў бункеры, жыве ў замку і ўсюды ходзіць з аўтаматам Калашнікава. Такой краінай кіраваць нельга — думаю, гэта відавочна і для расейцаў.
Такім чынам, змены будуць у той ці іншай форме. Я думаю, што ціск працуе, і яго трэба ўзмацняць. Мы павінныя дапамагчы людзям у гэтай бітве, наколькі можам. Хтосьці даў прытулак апазыцыі, якая была вымушана з'ехаць. У прыватнасці, гэта адбываецца ў Вільні.
Таксама ёсць пытанне ўсталявання справядлівасці. Генеральная пракуратура Літвы распачала справу супраць беларускай міліцыі. Мы зрабілі гэта на просьбу аднаго з тых беларусаў, якому давялося збегчы з Беларусі пасля катаванняў з боку беларускіх сілавых структур.
Я лічу, што і іншыя краіны павінныя зрабіць тое ж самае — прапанаваць дапамогу сваёй юстыцыяй тым беларусам, якія вымушаныя з’ехаць. У рэшце рэшт, можа спатрэбіцца некаторы час, пакуль справядлівасць запануе ў самой Беларусі. Калі яны змогуць дасягнуць гэтага гэта ў Еўропе, яны цяпер будуць адчуваць справядлівасць хаця б на гэтым узроўні». — сказаў Габрыелюс Ландсбэргіс.