ЕС працягнуў санкцыі па Беларусі на год
Санкцыі будуць дзейнічаць да 28 лютага 2022 года.
![6a35f2628ac3070b9562ee404e6642eb.jpg 6a35f2628ac3070b9562ee404e6642eb.jpg](/img/v1/images/6a35f2628ac3070b9562ee404e6642eb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама Камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША аднагалосна ўхваліў рэзалюцыю з заклікам узмацніць уведзеныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на паездкі ў ЕС і замарожванне актываў для уключаных у спіс асоб — на дадзены момант 88 чалавек, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
Акрамя таго, фізічным і юрыдычным асобам з ЕС забаронена прама ці ўскосна прадастаўляць сродкі пералічаных асобам.