Літва ў 2017 годзе павялічыць выдаткі на абарону
Парламент Літвы зацвердзіў праект бюджэту на 2017 год, які прадугледжвае нарошчванне расходаў на абарону. Ваенныя выдаткі павялічацца прыкладна на 150 мільёнаў еўра.
Аднапалатны парламент Літвы ўхваліў у чацвер, 22 снежня, праект бюджэту на 2017 год, які прадугледжвае рост выдаткаў на абарону. У падтрымку дакумента прагаласавалі 77 дэпутатаў 141-меснага сейма, 27 выказаліся супраць, паведамляе www.dw.com.
Ваенныя выдаткі павялічацца ў наступным годзе прыкладна на 150 мільёнаў еўра і дасягнуць 724 мільёнаў еўра, што складзе 1,8 працэнта ВУП. Сам жа бюджэт будзе дэфіцытным: расходы перавысяць даходы прыкладна на паўмільярда еўра. У ходзе разгляду дакумента дэпутаты сейма адхілілі звыш 50 прапаноў аб павелічэнні фінансавання па шэрагу артыкулаў.
З 2014 года Вільнюс паслядоўна нарошчваў выдаткі на абарону. Так, у 2015 годзе прырост склаў 32 працэнты. З перадапошняга месца ў спісе NАТO па аб'ёме выдаткаў на ваенныя патрэбы краіна ў мінулым годзе паднялася на 19 месца сярод 28 дзяржаў Паўночнаатлантычнага альянсу. Да 2018 года на фінансаванне арміі ў Літве — у адпаведнасці з рэкамендацыямі альянсу — будзе вылучацца да двух працэнтаў ВУП.