Люксембург. Яшчэ адна краіна легалізавала эўтаназію
17 сакавіка ў Вялікім герцагстве Люксембург уступіў у сілу закон, які дазваляе эўтаназію. Люксембург стаў трэцяй краінай Еўропы, якая яе легалізавала. На цяперашні момант законы, якія дазваляюць эўтаназію, дзейнічаюць у Нідэрландах і Бельгіі. Цікава, што працэс прыняцця закону выклікаў канстытуцыйны крызіс. У снежні герцаг, які фармальна з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, заявіў, што не падпіша закон, што быў прыняты напярэдадні нацыянальным парламентам (30 галасоў было «за» і 26 — «супраць»).
17 сакавіка ў Вялікім герцагстве Люксембург уступіў у сілу закон, які дазваляе эўтаназію. Люксембург стаў трэцяй краінай Еўропы, якая яе легалізавала. На цяперашні момант законы, якія дазваляюць
эўтаназію, дзейнічаюць у Нідэрландах і Бельгіі. Цікава, што працэс прыняцця закону выклікаў канстытуцыйны крызіс. У снежні герцаг, які фармальна з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, заявіў, што
не падпіша закон, што быў прыняты напярэдадні нацыянальным парламентам (30 галасоў было «за» і 26 — «супраць»). Гэта прымусіла парламентарыяў унесці
папраўкі ў канстытуцыю, якія забараняюць яго светласці рабіць публічныя каментары па заканатворчай дзейнасці парламента. Таксама герцага пазбавілі права падпісваць законы.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)