Магутны выбух у центры Кабула
Не менш за 50 чалавек загінулі, каля 150 атрымалі раненні пры выбуху ў сталіцы Афганістана Кабуле, перадаюць інфармагенцтвы.

Фота: Reuters
Са спасылкай на міністэрства аховы здароўя краіны агенцтва "Пажвок" паведамляла аб 60 параненых, агенцтва "Асашыэйтэд Прэс", спасылаючыся на афганскіх чыноўнікаў, інфармавала пра 50 забітых ці параненых. Па дадзеных міністэрства аховы здароўя Афганістана, больш за 60 параненых, большасць з якіх мірныя жыхары, адпраўленыя ў бальніцы.
Магутны выбух прагрымеў у Кабуле сёння раніцай недалёка ад прэзідэнцкага палаца і будынкаў замежных пасольстваў. Каля амбасады Германіі выбухнуў начынены выбухоўкай аўтамабіль.
"Гэта быў начынены выбухоўкай аўтамабіль каля нямецкага пасольства, аднак побач ёсць і іншыя важныя ўстановы. Цяжка сказаць, што было мэтай [нападу]", — цытуе “Reuters” прадстаўніка кабульскай паліцыі.

Па дадзеных агенцтва "Reuters", што спасылаецца на мясцовую паліцыю, тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў замінаваным аўтамабілі.
Выбух быў такой магутнасці, што пашкодзіў дамы на адлегласці некалькіх сотняў
метраў. Шматлікія будынкі былі пашкоджаныя, выбітыя вокны і дзверы. У выніку выбуху пашкоджаны будынкі бюро агенцтва "Сіньхуа", пасольства Індыі.На здымках, якія публікуюцца ў сацыяльных сетках, відаць вялікае воблака
дыму над горадам.
Фота twitter.com
У апошнія месяцы ў Кабуле неаднаразова адбываліся напады, у выніку якіх гінулі людзі.
Раней у маі па меншай меры дзевяць мірных жыхароў былі забітыя ў выніку выбуху смяротніка каля ваеннай калоны NАТО, што праязджала міма амерыканскага пасольства.
Паводле ВВС, БЕЛТА, korrespondent.net