У Германіі з-за пагрозы тэракту перапынены рок-фэст. Два супрацоўнікі затрыманыя

У Германіі вечарам 2 чэрвеня з-за пагрозы тэракту быў перапынены трохдзённы рок-фестываль Rock am Ring.

rock.jpg


Падрабязнасьцяў аб інфармацыі, з-за якой улады вырашылі перапыніць фестываль, не паведамляецца. Па справе затрыманыя два супрацоўнікі субпадрадных арганізацый, якія працуюць на фестывалі. Адзін з іх, як паведамляецца, прытрымліваецца салафіцкага напрамку ў ісламе.
Фестываль быў перапынены ў першы дзень; у гэты дзень быў запланаваны выступ гурта Rammstein. Арганізатары выказалі надзею, што мерапрыемства ўдасца аднавіць у суботу.
Rock am Ring — адзін з найбуйнейшых рок-фэстаў Германіі. У 2017 праходзіць на гоначнай трасе Нюрбургрінг ў зямлі Рейланд-Пфальц на захадзе краіны. На Rock am Ring павінны былі прыехаць каля 90 тысяч чалавек.
У 2016 годзе Rock am Ring быў адменены на дзень раней запланаванага пасля таго, як ад удару маланкі пацярпелі больш за 80 наведвальнікаў.
Паводле BBC