Макрон: краіны ЕС могуць не адкрыць межы да верасня
Краіны-члены ЕС могуць закрыць межы да верасня, паведамляе BFMTV.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас відэаканферэнцыі з кіраўнікамі прафсаюзаў распавёў, што лідары еўрапейскіх краін плануюць не адкрываць межы мінімум да верасня з-за сітуацыі з каронавірусам.
Раней Еўракамісія рэкамендавала краінам Шэнгенскай зоны падоўжыць тэрмін дзеяння абмежаванняў на неабавязковыя паездкі ў Еўрасаюз да 15 траўня.
Макрон адзначыў, што такія меры неабходныя ў асноўным з-за таго, што паўсюль сітуацыя з COVID-19 развіваецца па-рознаму.
Эмануэль Макрон, у прыватнасці, прывёў прыклад з ЗША, дзе каронавірусны крызіс затрымліваецца на некалькі тыдняў і, такім чынам, дасягне свайго піку пазней. Але таксама ўзгадаў і Афрыку, дзе сітуацыя развіваецца па-іншаму. У Азіі можа адбыцца другі пік развіцця каронавіруснай інфекцыі.
Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што людзі, якія думалі, што могуць з'ехаць за мяжу, могуць патрапіць у бяду.
Паводле the-village.me