Масавы хапун на пратэстнай акцыі ў Маскве: больш за 500 затрыманых, у тым ліку дэпутаты
Пратэстоўцы прарываюць АМАПаўскія кардоны і зносяць агароджанні.
У Маскве ў гэтыя гадзіны адбываецца акцыя з патрабаваннем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу. Акцыя не санкцыянаваная з уладамі. На дадзены момант затрымана больш за 400 чалавек.
Паліцыя ацэньвае колькасць удзельнікаў у 3500 чалавек.
Месцамі ўспыхіваюць сур'ёзныя сутычкі з паліцыянтамі. Людзі прарываюць агароджы, паліцыя пускае ў ход гумовыя дубінкі.
Па стане на 17.00 — 520 затрыманых, аднак людзі не сыходзяць з вуліц. Сярод затрыманых: Уладзімір Мілаў, які вёў прамы эфір на "Навальны LIVE", муніцыпальны дэпутат Канстанцін Янаўскас. Дэпутатку Рады дэпутатаў муніцыпальнай акругі Хамоўнікі Аляксандру Парушыну забрала "хуткая".
Каля 16.30 паведамілі, што паліцыя ўварвалася ў рэдакцыю "Навальны Live" і студыю "Дажджа".
Паводле Meduza.io, Лентач.