Масква: Праваабаронцаў білі і скідалі з лесвіцы

Рэйдэрскі захоп офіса руху «За правы чалавека» адбыўся ў Маскве мінулай ноччу. Некалькі чалавек атрымалі раненні.



riejdier.jpg

Офіс праваабарончай арганізацыі ў Маскве быў блакаваны з сярэдзіны дня пятніцы. Маскоўскія ўлады сцвярджаюць: тэрмін арэнды памяшканняў мінуў.
 

Каля 15-й гадзіны ў пятніцу ў офіс руху ў суправаджэнні журналістаў НТВ прыйшлі чыноўнікі і паліцэйскія, заблакавалі ўваход і запатрабавалі ад праваабаронцаў неадкладна пакінуць памяшканне, якое арандуе арганізацыя.
 

«Яны запатрабавалі, каб мы тэрмінова пакінулі офіс, бо нібыта з намі скасаваная дамова арэнды, — апавяла Свабодзе сябра руху Аляксандра Букварова. — Гэта не адпавядае рэчаіснасці, цяпер мы знаходзімся ў стадыі пераафармлення дамовы арэнды. Мы адмовіліся пакінуць памяшканне і выклікалі нарад паліцыі. Гэтыя спадары не прапускалі да нас нікога з вуліцы, прыхільнікі руху пранікалі ў будынак з велізарнай цяжкасцю. Мы займаем гэтую плошчу з канца 90-х гадоў, працягваем арэнду кожныя тры гады. Сёлета мы яе таксама працягваем. У нас ёсць ліст, які пацьвярджае, што пры ліквідацыі праблем (а нам трэба аформіць перапланіроўку) з намі будзе заключаная наступная дамова. Мы ў стадыі перамоваў. Вядома, такога сілавога захопу мы не чакалі».

У вечары ў пятніцу да офіса руху «За правы чалавека» былі накіраваныя дадатковыя сілы паліцыі: да будынка прыбыў аўтобус з АМАПам, ўваходы і выхады з офіса былі блакаваныя. У памяшканне можна было трапіць толькі праз акно, што і рабілі жадаючыя падтрымаць рух.
 

У офісе, акрамя іншых, знаходзіліся лідар руху Леў Панамароў, лідар партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Ільля Панамароў і ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Маскве Аляксандар Музыканцкі. На месца падзей прыехаў упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Уладзімер Лукін, але паліцыя не дазволіла яму ўвайсці ў будынак.
 

А трэцяй гадзіне ночы офіс быў захоплены штурмам, абаронцы не чынілі супраціву, але былі моцна збітыя, большасць маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Льва Панамарова моцна збілі нагамі і скінулі з лесвіцы. Сярод пацярпелых таксама лідар партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін. Алег Мустафін мае патрэбу ў шпіталізацыі.

svaboda.org