Мастак Пётр Паўленскі падпаліў будынак Банка Францыі
Мастак-акцияніст Пётр Паўленскі падпаліў будынак Банка Францыі і сфатаграфаваўся перад ім.

Акцыю здымала
фатограф Капуцын Анры. Як яна піша ў сваім твітары, Паўленскі пасля акцыі быў
затрыманы паліцыяй, але іншага пацверджання гэтых звестак няма.

Актывістка Сара Канстантэн таксама апублікавала ў твітары фатаграфію Паўленскага і агню ля сцен будынка Банка Францыі. Яна сцвярджае, што Паўленскі правёў акцыю, каб «распаліць агонь рэвалюцыі ва ўсім свеце», і пачаць вырашыў з Францыі.
Пётр Паўленскі ў пачатку 2017 года з’ехаў з Расіі ў сувязі з абвінавачваннем у сэксуальным гвалце, якое высунула актрыса Анастасія Сланіна. У траўні Францыя дала скандальнаму мастаку прытулак.

Нагадаем, у чэрвені 2016 года Паўленскі падпаліў дзверы будынка ФСБ на Лубянцы. Акцыя, прысвечаная суду над украінцам Алегам Сянцовым, атрымала назву «Пагроза». За пашкоджанне дзвярэй яго прысудзілі да штрафу і кампенсацыі на агульную суму каля мільёна расійскіх рублёў.
Паводле meduza.io