Маштабны блэкаўт у Інданэзіі: без святла дзясяткі мільёнаў чалавек
Дзесяцімільённую сталіцу Джакарта агарнула цемра. Без святла засталіся таксама бліжэйшыя гарады і іншыя правінцыі.
Буйное адключэнне электраэнергіі адбылося ў сталіцы Інданэзіі Джакарце і бліжэйшых гарадах. Яго наступствы адчулі на сабе дзясяткі мільёнаў чалавек.
Амаль 10 мільёнаў чалавек пражываюць у Джакарце, а яшчэ 20 мільёнаў — у навакольных гарадах. Адключэнне электраэнергіі таксама адбыліся ў суседніх правінцыях, дзе пражываюць дзясяткі мільёнаў інданезійцаў.
Электраэнергія адключылася у сярэдзіне дня ў нядзелю.
Для аднаўлення энергазабеспячэння ў большасці раёнаў спатрэбілася 12 гадзін. Зрэшты, у некаторых раёнах святло не з'явілася і да гэтага часу.
Дзяржаўная энергетычная кампанія PLN прынесла прабачэнні за нязручнасці і патлумачыла аварыю праблемамі на электрастанцыі.
У некаторых раёнах Джакарты выключыліся святлафоры, што ўзмацніла коркі ў горадзе, вядомым на ўвесь свет сваім хаатычным дарожным рухам. Дзе-нідзе знікла мабільная сувязь.
З прычыны адключэння электраэнергіі пасажыры метро ў Джакарце былі вымушаныя пакінуць цягнікі.
Міжнародны аэрапорт у Джакарце ад адключэння электраэнергіі не пацярпеў, а бальніцы выкарыстоўвалі генератары.
Паводле korrespondent.net