Мексіка. Забараніць халоднае піва!

У муніцыпалітэт мексіканскай сталіцы паступіла незвычайная прапанова — забараніць продаж халоднага піва.

foto_7_meksika.jpg

Ініцыятар праекта — адзін з мясцовых дэпутатаў — лічыць, што згаданыя захады знізіць папулярнасць алкагольных напояў сярод моладзі.

Сёння Мексіка ўтрымлівае сумнае статыстычнае першынства па алкагалізму сярод моладзі. Спажыванне цёплага піва ў гарачае надвор’е, якое пануе ў Мехіка, не прынясе вялікага задавальнення.

Аднак многія мексіканцы ў сацыяльных сетках крытычна паставіліся да прапановы. Яны сумняваюцца, што продаж цёплага і нясмачнага піва спыніць аматараў напою. Відавочна, што яны будуць ахалоджваць піва ў хатніх лядоўнях.Іншыя каментатары прапануюць тым жа метадам змагацца з атлусценнем, прадаючы замарожаныя хот-догі.

Так ці інакш, пад ціскам публікі муніцыпалітэт паабяцаў не выносіць праект на разгляд гарсавета без сур’ёзнай карэкціроўкі яго зместу.

Паводле французскай прэсы