Меркель патэлефанавала Пуціну, каб абмеркаваць сітуацыю з мігрантамі. Ён прапанаваў гаварыць наўпрост з Мінскам
Выконваючая абавязкі канцлера Германіі Ангела Меркель патэлефанавала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, каб абмеркаваць тое, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.
У размове з Пуціным Ангела Меркель заявіла, што выкарыстанне мігрантаў беларускім рэжымам для ціску на ЕС — гэта бесчалавечна і непрымальна. Яна заклікала Пуціна аказаць ціск на беларускія ўлады, піша dw.
У адказ Пуцін прапанаваў Меркель гаварыць пра міграцыйны крызіс напрамую з Мінскам.