Крэмль заявіў пра гуманітарную катастрофу, якая насоўваецца з-за сітуацыі на беларуска-польскай мяжы

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы складаная і выклікае глыбокую заклапочанасць Крамля. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу 10 лістапада.

fd0e3xdxmailhts.jpeg


«Мы сапраўды глыбока заклапочаныя. Мы разумеем усю складанасць сітуацыі, але тут мы, вядома, лічым, што дэ-факта праблема з людзьмі. Некалькі тысяч уцекачоў, якія не хочуць заставацца ў Беларусі, якія патрабуюць прытулку ў еўрапейскіх краінах», — цытуе Пяскова REFORM.by.

Па словах Пяскова, на мяжы прыкметная тэндэнцыя да росту напружанасці, у наяўнасці блізкая гуманітарная катастрофа.

«Сітуацыя сапраўды вельмі напружаная. Тэндэнцыя да росту напружанасці, што не можа нас не турбаваць. Набліжаецца гуманітарная катастрофа на фоне нежадання калег-еўрапейцаў прадэманстраваць прыхільнасць сваім еўрапейскім каштоўнасцям», — сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Раней Крэмль назваў сітуацыю з мігрантамі трывожнай і выказаў надзею, што яна не будзе пагражаць Расіі.