Германія выступіла за пашырэнне санкцый ЕС супраць Беларусі

Кіраўнік МЗС ФРГ прыcтрашыў Мінску новымі санкцыямі на фоне абвастрэння міграцыйнага крызісу. ЕС таксама гатовы прыняць захады супраць усіх, хто мае дачыненне да незаконнага транзіту бежанцаў праз Беларусь.

59268725_303.jpg


Германія падтрымлівае ўвядзенне новых санкцый ЕС супраць Беларусі, заявіў міністр замежных спраў ФРГ Хайка Маас, абвінаваціўшы Лукашэнку ў тым, што ён «бессаромна» эксплуатуе мігрантаў, адпраўляючы іх да мяжы з Польшчай. «Мы будзем падвяргаць санкцыям усіх, хто ўдзельнічае ў мэтанакіраваны незаконным увозе мігрантаў», — гаворыцца ў заяве Маса, распаўсюджанай у сераду, 10 лістапада.

«Лукашэнка павінен зразумець, што яго разлікі не апраўдаюцца», — сказаў кіраўнік МЗС Германіі, дадаўшы, што ЕС будзе працаваць над «працягам і ўзмацненнем жорсткасці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі». «Еўрапейскі Саюз нельга шантажаваць», — цытуе кіраўніка МЗС ФРГ DW.

Назваўшы сітуацыю ў беларускай памежнай зоне «жахлівай», Маас адзначыў, што Лукашэнка «раскручвае небяспечную спіраль эскалацыі, з якой для яго няма выйсця». Паводле яго слоў, ЕС таксама гатовы дзейнічаць супраць іншых краін і авіякампаній, якія ўдзельнічаюць у транзіце мігрантаў. «Нікому не павінна быць дазволена беспакарана ўдзельнічаць у бесчалавечнай дзейнасці Лукашэнкі», — сказаў Маас, папярэдзіўшы, што ЕС гатовы «прыняць меры».

У канцы траўня Лукашэнка заявіў, што Мінск больш не будзе затрымліваць нелегалаў, якія спрабуюць праз Беларусь трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза. Пасля гэтага рэзка ўзмацніўся паток нелегальных мігрантаў, перш за ўсё ў Літву, а затым у Польшчу. Еўрапейскі Саюз абвінавачвае рэжым Лукашэнкі ў наўмысным правакаванні міграцыйнага крызісу і арганізацыі перапраўкі тысяч нелегалаў да межаў ЕС у адказ на санкцыі, якія Еўропа ўвяла супраць ягонага рэжыму.

У святле абвастрэння міграцыйнага крызісу на межах краін ЕС з Беларуссю старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала краіны-чальцы Еўрапейскага Саюза ўхваліць пашырэнне санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў. Паводле яе слоў, менавіта афіцыйны Мінск нясе адказнасць за «гэтую гібрыдную атаку».