Не паверыце! Нават АДКБ выказала заклапочанасць з нагоды міграцыйнага крызісу
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы выступіла з заявай з нагоды міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы. У АДКБ лічаць, што ён тоіць у сабе вялікі бядой.
![odkb_1.jpg odkb_1.jpg](/img/v1/images/odkb_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мы ўважліва і з заклапочанасцю сочым за міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы. Міграцыйны крызіс пагражае перарасці ў вялікую бяду для тысяч мірных людзей, сярод якіх ёсць нямала жанчын і дзяцей» — гаворыцца ў заяве, якую цытуе REFORM.by са спасылкай на БелТА.
АДКБ разлічвае на тое, што бакі пры падтрымцы міжнародных арганізацый прымуць усе палітыка-дыпламатычныя і гуманітарныя захады для мірнага вырашэння крызіснай сітуацыі, каб яна не перарасла ў пагрозу бяспецы.