Польшча разглядае магчымасць поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю

Польскія ўлады разглядаюць варыянт поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, заявіў прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.

bruzgy_1.jpg


«У далейшых сцэнарах такі варыянт улічваецца. Цяпер мы адназначна адпраўляем па дыпламатычных і афіцыйных каналах такую інфармацыю беларускім уладам, што такая пагроза існуе, калі беларускія ўлады не спыняць гібрыдную вайну на мяжы», — заявіў Мюлер парталу Wirtualna Polska, паведамляе REFORM.by.

Са слоў Мюлера, Польшча даводзіць гэтую інфармацыю да беларускіх уладаў праз амбасаду, МЗС і памежныя службы. Ён дадаў, што беларускія ўлады не адказваюць на гэтыя сігналы.

Нагадаем, праз сітуацыю з наплывам мігрантаў на беларуска-польскай мяжы Польшча 9 лістапада закрыла пункт пропуску «Кузніца». Беларускі бок заявіў, што не бачыць аб'ектыўных прычын для такога рашэння.