Міжнародны марскі трыбунал запатрабаваў вызваліць «Арктык Санрайз»
Міжнародны марскі трыбунал у Гамбургу 22 лістапад агучыў сваё рашэнне па справе галандскага судна «Арктык Санрайз», затрыманага ў Расіі разам з усёй камандай у канцы верасня 2013 года.
У сваім вердыкце трыбунал пастанавіў, што судна, а таксама ўсе члены яго экіпажа і пасажыры павінны быць неадкладна адпушчаныя на волю. Трансляцыя пасяджэння трыбунала вялася на яго сайце.
Суддзі таксама пастанавілі, што іскавыя патрабаванні Нідэрландаў да Расіі былі абгрунтаваныя і грунтаваліся на устаноўленых фактах. Трыбунал таксама абвясціў, што разбор гэтай справы аб спрэчцы
на моры цалкам уваходзіць у яго юрысдыкцыю.
Раней Расія заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у судовым працэсе, паколькі не прызнае юрысдыкцыі Гамбургскага трыбунала ў справе «Арктык Санрайз».
Судна, якое належыць міжнароднай арганізацыі Greenpeace, было затрымана расійскімі памежнікамі непадалёк ад нафтаздабываючай платформы «Прыразломная». Актывісты збіраліся
правесці акцыю пратэсту супраць запуску гэтай платформы, аднак ім перашкодзілі зрабіць гэта супрацоўнікі расійскіх праваахоўных органаў.
Актывістаў Greenpeace і іншых людзей, якія знаходзіліся на судне, арыштавалі. Спачатку іх падазравалі ў пірацтве, аднак затым артыкул перакваліфікавалі на «хуліганства». У
сувязі са змякчэннем артыкула абвінавачвання, большасць актывістаў адпушчаныя з СІЗА пад заклад. Судна, аднак, да гэтага часу знаходзіцца ў Мурманску пад арыштам.
lenta.ru