«Мы верым вам і верым у вас». Прадстаўнікі расійскіх грамадзянскіх рухаў звярнуліся да беларусаў

Больш за сто ўдзельнікаў расійскіх грамадcкіх рухаў і арганізацый звярнуліся да грамадзянаў Беларусі са словамі падтрымкі і салідарнасці. Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе тэкст звароту.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Дарагія сябры!
Мы выдатна разумеем, што ўяўная абыякавасць расійскай грамадскасці па адносінах да падзей, што адбываюцца ў Беларусі, можа спарадзіць цяжкае здзіўленне сярод яе грамадзянаў, якія змагаюцца цяпер за свабоду, праўду і сваю чалавечую годнасць.
Мы абавязаны вам сказаць: мы зусім не безуважныя да вашай барацьбы. Уся тая Расія, якая да сённяшняга дня здолела захаваць розум і гонар ва ўмовах шматгадовага ціску на асноўныя правы і свабоды і масіраванага ўздзеяння гіганцкай прапагандысцкай машыны, якая пакінула далёка ззаду савецкі агітпрап – з вамі і за вас. Мы са здзіўленнем і захапленнем сочым за грандыёзнымі падзеямі, што разгортваюцца на нашых вачах, – нараджэннем грамадзянскай нацыі ў ходзе масавага негвалтоўнага пратэсту. Мы не верым ніводнаму слову дыктатара і яго набліжаных, якія сутаргава спрабуюць утрымаць у сваіх руках уладу, што не належыць ім. Мы падзяляем каштоўнасці, за якія вы змагаецеся. Мы верым вам і верым у вас.
Мы з жахам і болем назіраем за зверствамі АМАПу ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. З жахам і болем адчуваем мы сваё бяссілле, немагчымасць дапамагчы вам, асабліва відавочныя на фоне дакладнай, прыгожай і добрай сілы вашага пратэстнага руху. Менавіта гэта пачуццё – сапраўдная прычына маўчання многіх расейцаў: нам сорамна за сваё бяссілле.
Вядома, сацыяльныя сеткі – адзіны сегмент нашай інфармацыйнай прасторы, яшчэ не ўзяты пад кантроль пуцінскай цэнзурай – перапоўненыя расійскімі пастамі ў падтрымку вашай барацьбы за свабоду. Вядома, дзясяткі і сотні нашых суграмадзянаў – не толькі ў Маскве і Пецярбургу, але і ў іншых гарадах Расіі – пастаянна выходзяць на пікеты салідарнасці з беларусамі. Вядома, многія дзеячы расійскай культуры цалкам вызначана выказаліся з нагоды беларускіх падзей. Вядома, садружнасць расійскіх праваабарончых арганізацый выпусціла шэраг зваротаў з пратэстам супраць паліцэйскага гвалту і прававога беззаконня, што робіць у Беларусі Лукашэнка і яго падначаленыя. Вядома, некаторыя з нас працуюць з міжнароднымі структурамі і замежнымі партнёрамі ў вашу падтрымку.
Але мы выдатна разумеем, як недастатковыя гэтыя нашы намаганні і наколькі больш значных дзеянняў мае права чакаць народ Беларусі ад народа Расіі. Калісьці, у студзені 1991 года, сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы Масквы, каб прадэманстраваць салідарнасць з Літвой. Яшчэ шэсць гадоў таму на Марш міру супраць вайны з Украінай выходзілі дзясяткі тысяч чалавек. Сёння абыякавасць, апатыя, стомленасць, пачуццё безнадзейнасці, якія ахапілі нашых суграмадзянаў, не дазваляюць выйсці на вуліцу і дзясятку тысяч. У гэтым і складаецца велізарная розніца паміж нацыяй, на нашых вачах за кароткі тэрмін пераўтворанай у супольнасць свабодных і адказных грамадзян, і народам, які ўсё яшчэ не выйшаў са здранцвення, які перастаў адчуваць сябе суб'ектам гісторыі і палітыкі. Вам, што сталі моцнымі, сёння цяжка зразумець наша бяссілле.
Пакуль мы не ў сілах паўплываць на наш урад, які ганебна прызнаў легітымнасць дыктатара і фактычна спрыяе ўтрыманню яго ва ўладзе. Наш урад даўно разарваў сувязь паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю і ставіцца да яе, як да ўнутранага ворагу. Галасы тых, хто салідарны з вамі – а такіх у нашай краіне нямала, – не чутны ні на расійскіх афіцыйных тэлеканалах, ні ў расійскай афіцыйнай прэсе: такім, як мы, туды ўваход забаронены.
Быць можа, прыклад братняга беларускага народа абудзіць Расію ад летаргіі. Гэта не выключана: мы не можам ведаць сцэнарыяў будучыні.
Але вы павінны ведаць: дэмакратычная Расія катэгарычна выступае супраць падтрымкі, якая аказваецца расійскім кіраўніцтвам Аляксандру Лукашэнку. І, само сабой зразумела, мы не станем маўчаць, калі наш урад паспрабуе распачаць якія-небудзь дзеянні, накіраваныя на знішчэнне або ўшчамленне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.
Мы ўсведамляем, што, не прымаючы непасрэднага ўдзелу ў вашай барацьбе, мы выглядаем у вашых вачах – ды і ў сваіх уласных – не самым лепшым чынам. Нажаль, сёння мы не можам дапамагчы вам амаль нічым, акрамя слоў салідарнасці і падтрымкі. Мы можам толькі сказаць: мы з вамі і жадаем вам перамогі. Спадзяемся, што заўтра мы зможам устаць побач з вамі і не адступіць. Нам вельмі важна, каб беларусы ведалі пра гэта.
За вашу і нашу свабоду! Жыве Беларусь!
3 кастрычніка 2020 г.
Удзельнікі расійскіх грамадзянскіх арганізацый і рухаў:
Аляксандр Даніэль, член праўлення Міжнароднага "Мемарыяла"Юрый Джыбладзэ, Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавекаІрына Фліге, НІЦ "Мемарыял", Санкт-ПецярбургЛілія Шыбанава, член Маскоўскай Хельсінкскай групыВалянцін Гефтэр, Інстытут правоў чалавека, МаскваСвятлана Ганушкіна, старшыня Камітэта "Грамадзянскае садзейнічанне", член савета і кіраўнік сеткі "Міграцыя і права" Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"Наталля Еўдакімава, Праваабарончы савет Санкт-ПецярбургаБарыс Бяленкін, гісторык, член праўлення Міжнароднага таварыства "Мемарыял", дырэктар бібліятэкі таварыства "Мемарыял"Ігар Карлінскі, сябра Праваабарончага Савета Санкт-ПецярбургаВалерый Баршчоў, праваабаронца, сустаршыня Маскоўскай Хельсінкскай групыЮрый Несцераў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі 2-га склікання, член Праваабарончага Савета Санкт-Пецярбурга, член партыі "Яблоко"Марына Агальцова, адвакат, старэйшы юрыст Праваабарончага цэнтра «Мемарыял»Святаслаў Храмянкоў, старшыня Іркуцкай рэгіянальнай праваабарончай арганізацыі "Сібір без катаванняў"Таццяна Даруціна, член Праваабарончага савета Санкт-ПецярбургаРоберт Латыпаў, Пермскае краявое аддзяленне таварыства "Мемарыял"Іван Васільеў, супрацоўнік Пермскага "Мемарыяла"Дзмітрый Акунцаў, супрацоўнік Пермскага "Мемарыяла"Вітус Медыя, Паўночна-Заходняя грамадзянская академіяАксана Парамонава, "Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга"Алег Арлоў, сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял", член Праўлення Міжнароднага таварыства "Мемарыял"Ніна Катэрлі, пісьменніца, сябра Праваабарончага савета Санкт-ПецярбургаАляксандр Чаркасаў, старшыня Савета Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"Сяргей Лукашэўскі, дырэктар Сахараўскага цэнтраСяргей Давідзіс, праваабаронцаЛеанід Крыкун, адвакат, Міжнародная калегія адвакатаў "Санкт-Пецярбург"Магамед Муцольгаў, журналіст, праваабаронца, кіраўнік праваабарончай арганізацыі "МАШР"Валянціна Чараваценка, грамадская дзеячкаРыгор Дурнаво, АУС-ІнфаАляксандр Вярхоўскі, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра "Сава"Георгій Сатараў, прэзідэнт Фонду ІндэмЯўген Хасоеў, праваабаронца, юрыст ІРПА "Сібір без катаванняў"Галіна Жданава, праваабаронца, валанцёр ІРПА "Сібір без катаванняў"Павел Глушчанка, праваабаронца, валанцёр ІРПА "Сібір без катаванняў"Сяргей Навумаў, каардынатар "Паштоўкі" ў Хабараўскім краіНаталля Узнясенская, грамадзянская актывістка, Санкт-ПецярбургАйдана Фядосік, дырэктар АНО "Права кожнага"Ігар Сажын, праваабаронца, СыктывкарМікалай Сарокін, старшыня Кастрамскога "Мемарыяла"Надары Хананашвілі, дэпутат муніцыпальнага акругі АкадэмічнаяГанна Шараградская, медыя эксперт, праваабаронца, ПецярбургЛеанід Петрашыс, кіраўнік АНО "Грамадскі кантроль"Наталля Таўбіна, дырэктар Фонду "Грамадскі вердыкт"Дзмітрый Дуброўскі, гісторык, сябра Праваабарончага Савета Санкт-ПецярбургаАндрэй Суслаў, Камітэт за свабоду меркаванняўАлег Новікаў, Фонд " Грамадскі вердыкт"Міхаіл Шнейдэр, сустаршыня МГА Партыі народнай свабоды (ПАРНАС)Юрый Савенка, прэзідэнт незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі РасііЛюбоў Вінаградава, член праўлення расійскага даследчага цэнтра па правах чалавекаАсмік Новікава, сацыёлаг, Фонд "Грамадскі вердыкт"Ірына Пратасава, праваабаронцаСяргей Нікіцін, актывіст Amnesty International UK, былы дырэктар Amnesty International RussiaЛеў Панамароў, старшыня Нацыянальнай грамадскай арганізацыі "За правы чалавека"Ірына Кізілава, грамадзянская актывісткаВячаслаў Бахмін, сустаршыня Маскоўскай Хельсінкскай групыГаліна Арапава, дырэктар Цэнтра абароны правоў СМІГанна Пастухова, старшыня Екацерынбургскага таварыства "Мемарыял"Анатоль Свечнікаў, старшыня Свярдлоўскага рэгіянальнага аддзялення Расійскага таварыства "Мемарыял"Алена Макей, член Екацерынбургскага таварыства "Мемарыял"Святлана Астраханцава, выканаўчы дырэктар Маскоўскай Хельсінкскай групыМіхаіл Тумас, грамадзянскі актывіст, праваабаронца, расейская ЛГБТ-сеткаЮрый Удовін, праваабаронца, Санкт-ПецярбургАлена Жамкова, выканаўчы дырэктар Міжнароднага таварыства "Мемарыял"Марына Пісклакова-Паркер, центр ГаннаАляксей Казлоў, Solidarus e.V., BerlinАлена Бялявая, дырэктарка нямецка-рускага абмену (Санкт-Пецярбург), к. паліт. навук, са-каардынатарка экспертнай групы па даследаваннях грамадзянскай супольнасці грамадзянскай форуму ЕС-РасіяВадзім Карасцелёў, выкладчык, грамадзянскі актывістСяргей Крывенка, член праўлення Міжнароднага таварыства "Мемарыял"Аляксей Сакалоў, кіраўнік НКА "Прававая аснова", ЕкацярынбургАлена Шахава, старшыня СПб ГА "Грамадзянскі кантроль"Аляксандр Піхоўкін, адвакат, нефармальнае аб'яднанне па абароне правоў адвакатаў "Раскамабарона"Наталля Дзядко, дырэктар Цэнтра садзейнічання рэформе крымінальнага правасуддзяЯраслаў Нікіценка, экалагічны і грамадзянскі актывістІгар Каляпін, праваабаронца, Камітэт супраць катаванняўВіктар Юкечаў, журналіст, дырэктар праваабарончага фонду "Так-так-так"Андрэй Блінушоў, член праўлення Міжнароднага таварыства "Мемарыял"Любоў Масеева-Элье, член савета Калужскага Руху "За правы чалавека"Андрэй Каліх, незалежны журналіст, грамадзкі актывістМікалай Шчур, Уральская праваабарончая групаТаццяна Шчур, Уральская праваабарончая групаЮлія Серада, член праўлення Міжнароднага таварыства "Мемарыял"Іван Паўлаў, адвакат, Каманда 29Дзмітрый Шаўчэнка, АНА "Грамадзянская ініцыятыва супраць экалагічнай злачыннасці"Уладзімір Кара-Мурза (мал.), гісторык, грамадскі дзеяч, старшыня Фонду Барыса Нямцова за свабодуФелікс Рыўкін, грамадзянскі актывістВіктар Шайко, удзельнік Руху "За правы чалавека"Усевалад Лухавіцкі, сустаршыня МПРА "Настаўнік"Леанід Перлаў, настаўнік, ганаровы работнік агульнай адукацыі РФ, член прафсаюза "Настаўнік"Іван Меньшыкаў, настаўнік матэматыкі, прафсаюз "Настаўнік", Санкт-ПецярбургГанна Інюціна, настаўнік, член Савета МПРА "Настаўнік"Леў Штэрнберг, грамадзянскі актывістАркадзь Кузняцоў, прафсаюз "Настаўнік", МаскваЯўгенія Літвінава, Праваабарончы савет Санкт-ПецярбургаМарына Дубровіна, адвакатАніта Собалева, юрыст, выкладчык правоў чалавекаРыгор Міхноў-Вайтэнка, Грамадскі камітэт "Свабода сумлення"Надзея Агішава, дэпутат Пермскай гарадской Думы (партыя "Яблоко"), член праўлення Пермскага "Мемарыяла"Марына Рыхванава, грамадскі дзеяч, ІркуцкЛарыса Фяфілава, праваабаронца, ІжэўскАркадзь Гутнікаў, юрыст, дырэктар Санкт-Пецярбургскага інстытута праваЮрый Дзева, старшыня праўлення Пскоўскага таварыства "Мемарыял"Марына Балуева, прафсаюз "Настаўнік"Вольга Мірасава, сакратар прафсаюзу "Настаўнік"