На вакцыну ад каронавіруса трэба яшчэ 2 мільярды долараў

Вакцыну ад каронавіруса шукаюць навукоўцы ва ўсім свеце. Але распрацоўка вакцыны зойме ад 12 да 18 месяцаў, лічаць у Сусветным банку. Цяпер існуе каля 120 падобных праектаў.

2497469.jpg

Для распрацоўкі вакцыны супраць каронавіруса неабходна ад аднаго да паўтара года і дадатковыя 2 мільярды долараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцтва Сусветнага банка.

"Для распрацоўкі трох вакцын супраць каронавіруса на працягу наступных 12-18 месяцаў спатрэбіцца 2 мільярды долараў дадатковага фінансавання. Гэтая сума не ўключае выдаткі на выраб і дастаўку вакцыны", — адзначаецца ў заяве Сусветнага банку.

Прычым проста дадатковага фінансавання недастаткова, каб вакцыну можна было эфектыўна выкарыстоўваць. "Нам трэба стварыць справядлівую глабальную сістэму размеркавання, каб гарантаваць, што ўсе краіны, у тым ліку самыя бедныя, будуць мець роўны доступ да вакцыну", — падкрэслілі ў банку.

Цяпер у свеце налічваецца каля 120 праектаў па пошуку эфектыўнай вакцыны супраць каронавіруса, з іх восем знаходзяцца на стадыі клінічных даследаванняў з удзелам чалавека.

Паводле korrespondent.net