Статыстыка ад Мінздароўя на 1 траўня: 2918 пацыентаў вылечыліся
Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя лічбы, датычныя эпідэміі каронавіруса ў Беларусі.
У Беларусі на 1 траўня зарэгістравана 890 новых выпадкаў COVID-19, выздаравелі і выпісаныя 2918 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Зарэгістравана 14 917 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 186 тысяч 262 тэстаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім твітары
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 93 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.