У менскім радзільным доме ў жанчын з COVID-19 нарадзіліся здаровыя дзеці
У 6-м радзільным доме ў чатырох парадзіх з дыягназам COVID-19 нарадзіліся здаровыя дзеці. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
![13_roddom_6_20180723_zam_tutby_phsl.jpg 13_roddom_6_20180723_zam_tutby_phsl.jpg](/img/v1/images/13_roddom_6_20180723_zam_tutby_phsl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Дзеткі здаровыя. Мамы адчуваюць сябе добра, — распавёў журналістам галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Ігар Юркевіч.
Ён таксама паведаміў, што цяпер у радзільным доме знаходзяцца каля 20 цяжарных.
Нагадаем, з пачаткам эпідэміі ў краіне радзільнае аддзяленне 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска часова аказвае акушэрска-гінекалагічную дапамогу цяжарным, у якіх пацверджаны каронавірус.
Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан раней паведамляла, што па статыстыцы ў Беларусі сярод хворых менш за 1% дзяцей.
Паводле tut.by